Маршрут заўзятара на матч з «Тарпеда-БелАЗ»

Наша рубрыка на бліжэйшыя тры тыдні стане пастаяннай, таму расказваем нашым заўзятарам, як у суботу дабрацца да Жодзіна.

Раніцай 5 верасня адпраўляемся на гомельскі вакзал — чыгуначны, калі вы аддаеце перавагу грукату колаў, або аўтобусны — калі вам больш пасуюць аўтамабільныя дарогі. Для цягнікоў карыстайцеся сайтам rw.by, вазьміце квіток на 07:00 за 28,11 BYN і адпраўляйцеся ў Мінск. Для маршрутак заходзьце на сайт smilebus.by, выбірайце зручны час (не пазней за 8:00) і таксама адпраўляйцеся ў сталіцу нашай краіны за 38 BYN.

Пасля прыбыцця ў Мінск, каб дабрацца да горада машынабудаўнікоў Жодзіна, можна таксама скарыстацца або цягнікамі, або аўтобусамі. З розных станцый сталіцы, такіх як «Мінск–Пасажырскі», «Мінск–Усходні» або «Інстытут Культуры», ходзяць цягнікі і электрычкі да Жодзіна. Самай зручнай станцыяй для канчатковай кропкі будзе «Жодзіна–Паўднёвае», ад якой літаральна 10 хвілін пешшу да стадыёна. Менш зручнай з'яўляецца станцыя «Жодзіна», ад якой трэба будзе прайсціся па горадзе. Калі вы выбіраеце аўтобус, то на сайце білетнага агрэгатара infobus.by ёсць мноства варыянтаў ад Мінска да аўтавакзала «Жодзіна».

Пасля прыбыцця ў Жодзіна не забывайцеся карыстацца сэрвісам «Яндэкс.Карты», каб без праблем знайсці стадыён «Тарпеда» (вул. Лебядзеўскага, 18), на якім будзе праходзіць матч з удзелам нашай каманды. Уваход на гасцявы сектар будзе свабодным, але заўзятарам трэба сабрацца каля ўваходу на ўсходнюю трыбуну стадыёна не пазней, чым за паўгадзіны да гульні, каб спецыяліст па працы з заўзятарамі нашага клуба змог правесці вас на гастявы сектар. Кошт білетаў на на стадыён складзе 5 рублёў, пенсіянерам — 1 рубель, для жанчын і дзяцей да 16 гадоў — уваход вольны.

Пасля завяршэння матча выбіраем для адпраўлення назад станцыю «Жодзіна» (18:00, 18:14, 18:32, 19:50) або «Жодзіна–Паўднёвае» (18:04, 18:36). Маршрут вяртання таксама будзе пралягаць праз сталіцу — трэба будзе дабрацца да станцыі «Мінск–Пасажырскі» і ўжо адтуль у 20:55 адправіцца ў Гомель (кошт квітка — 22,49 BYN).

Калі нехта плануе ехаць на асабістым транспарце, не забывайцеся пісаць пра гэта ў каментарах, збіраць кампанію аднадумцаў і разам адпраўляцца на выезд.

Наперад за Гомель! 

Спонсоры и партнеры клуба
partner
partner
partner
partner
partner
partner