Маршрут заўзятара на матч з «Арсеналам»

Пятнічная гульня пройдзе на барысаўскім стадыёне «Гарадскі». Аптымальным варыянтам будзе спачатку дабрацца да Мінска, а затым зрабіць перасадку да Барысава. Найбольш зручны транспарт да сталіцы — цягнікі, якія ў пятніцу, 26 чэрвеня, ходзяць з інтэрвалам у некалькі гадзін. Кошт квіткоў складае ад 11,73 BYN да 28,11 BYN. З падрабязным раскладам можна азнаёміцца на сайце «Беларускай чыгункі». Таксама да сталіцы кожную гадзіну адпраўляюцца маршруткі транспартнай кампаніі «Смайлбус».

Па прыездзе ў Мінск з некалькіх сталічных станцый адпраўляюцца цягнікі ў Барысаў — гэта «Мінск-Пасажырскі», «Інстытут культуры» і «Мінск-Усходні». У залежнасці ад часу вашага прыбыцця з Гомеля вы зможаце падабраць зручны варыянт, каб дабрацца да канчатковага пункта — у дапамогу ўсё той жа сайт «Беларускай чыгункі».

Па прыбыцці ў Барысаў не забывайце пра наш гайд для вандроўнікаў. Таксама нагадваем пра сэрвіс «Яндэкс.Карты», які дазволіць без праблем дабрацца ад вакзала да стадыёна «Гарадскі», размешчанага па адрасе: вул.Гагарына, 46. Уваход вольны.

Пасля заканчэння матча заўзятарам трэба будзе зноў вярнуцца на вакзал і ў 22:58 сесці на цягнік 147Ч, які ў 23:54 прыбудзе ў сталіцу. Кошт квітка — ад 19,16 BYN. Затым перасадка на цягнік да Гомеля, які 27 чэрвеня ў 00:28 адпраўляецца са станцыі «Мінск-Пасажырскі» і прыбывае ў Гомель у 07:29. Кошт квіткоў — ад 23,58 да 32,67 BYN.

Калі хтосьці плануе ехаць на выезд асабістым транспартам, не саромейцеся — пішыце ў каментарах, збірайце кампанію аднадумцаў і разам выпраўляйцеся ў Барысаў, каб падтрымаць нашу каманду!

Да сустрэчы на футболе, «зялёна-белыя»! 


Спонсоры и партнеры клуба
partner
partner
partner
partner
partner
partner